Віктар і Лідзія Сакірка. Дысідэнцкі слайд-фільм пра Беларусь

Dec 20, 2012 19:43

Віктар Сакірка і яго жонка Лідзія Сакірка (Ткачэнка) з`яўляліся ўдзельнікамі праваабарончага руху ў Савецкім Саюзе.  Віктар быў неаднаразова асуджаны за сваю дзейнасць. З 1966 па 1990 гады сужэнцы разам выпускалі дысідэнцкія слайд-фільмы. Муж і жонка шмат падарожнічалі па ўсім СССР і рабілі фотаздымкі ў час сваіх вандровак, якія потым апублікоўвалі ў сваіх фільмах: гэта Сібір, Алтай, Закаўказзе, Каўказ, Сярэдняя Азія, Прыбалтыка, паўночны-захад і поўнач СССР, Украіна з Крымам, паўднёвая Расея, горы Памір і інш.
На пачатку 1980-х чарга даходзіць і да Беларусі. У 1982 годзе выходзіць іх фільм "Беларусь і іншае", які мае тры раздзелы і шмат падраздзелаў. Віктар і Лідзія распавядаюць пра гісторыю Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны і горада Смаленска пад слайды са здымкамі якія зроблены пад час вандровак па гэтым краінам. Аўтары падкрэсліваюць асобае значэнне Беларусі ў фарміраванні і ў дальнейшым развіцці ВКЛ, распавядаюць пра апалячванне беларускай шляхты і пра ўзаемаадносіны Польскага каралеўства і Літоўскага княства пасля Люблінскай уніі. Распавядаюць амаль так, як потым, у незалежнай Беларусі сталі пісаць беларускія гісторыкі пра гісторыю Беларусі (але асабіста мне падалося, што ў іх манархічныя погляды). Напрыклад першы раздзел фільма называецца "Сусветны сэнс Беларусі. Спрэчка суседзяў: Летувы, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, Расеі".
У час сваіх вандровак яны пабывалі ў Гародні, Наваградку, Нясвіжы, Магілёве, Віцебску і яшчэ шмат у якіх вёсках і гарадах. У будучыні буду выкладываць іх здымкі падарожжаў па Беларусі.

Гісторыя, Беларусы, Віктар і Лідзія Сакірка

Previous post Next post
Up