Запрашаем на выставу!

Oct 18, 2011 10:56

Паважаныя сябры!
21 кастрычніка 2011 года ў мастацкай галерэі
“Універсітэт культуры” адкрыецца персанальная выстава Васіля Пешкуна
“Дакрануцца да сонца”.
Выстава будзе працаваць з 21 кастрычніка па 12 лістапада 2011 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 - 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.


ДАКРАНУЦЦА ДА СОНЦА

21 кастрычніка 2011 года ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”
адкрыецца персанальная выстава Васіля Пешкуна “Дакрануцца да сонца”.
Менавіта сонечнае святло з'яўляецца галоўным героем яго твораў. Яркія
блікі, стракатая вясёлка, гуллівыя сонечныя зайчыкі - вось яна палітра
мастака.
Выразная, яркая імпрысеяністычная манера пісьма,
вытанчанае майстэрства і незвычайная шчырасць аўтара ўвасабляюць на
карцінах гімн хараству прыроды і радасці жыцця.
Асноўныя жанры, у
якіх працуе Васіль Пяшкун, - пейзаж і нацюрморт. Нацюрморты мастака
ўтульныя і камерныя, аднак майстэрства аўтара прымушае гледача
па-новаму зірнуць на простыя рэчы і прадметы, спыніцца ў задуменнасці і
ўбачыць тонкую прыгажосць у будзенным і звыклым.
Аднак любімым для
мастака з'яўляецца пейзажный жанр. Практычна ўсе свае творы аўтар
стварае на пленеры. Менавіта таму іх вылучае трапнасць і свежасць
імгненнага ўражання. Асаблівую ўвагу Васіль Пяшкун надае каларыту і
асвятленню. Колер для яго - гэта спосаб перадаць настрой, гаму
перажыванняў і адценні пачуццяў. Дзякуючы гэтаму, жывапіс мастака
прыцягвае асаблівай цеплынёй і эмацыянальнасцю.
Васіль Пяшкун -
выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (манументальны
жывапіс), стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
па падтрымцы таленавітай моладзі, сябра Беларускага саюза мастакоў,
удзельнік шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, мае больш
дзесяці персанальных.
У 2008г. узнагароджаны медалём «Талент і прызначэнне» Міжнароднага фонда міру і згоды.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,
музеі сучаснага рускага мастацтва Джэрсі Сіці (ЗША), беларускім
пасольстве ў г. Будапешце (Венгрыя) , уласных калекцыях Беларусі,
Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі, Францыі. http://peshkun.ru/










Previous post Next post
Up