Пра старасць...

Dec 22, 2012 21:58

Старасць - гэта не столькі фізіялагічны працэс, колькі сюжэтна-літаратурны. У пэўны момант у людзей перастаюць з’яўляцца новыя гісторыі. І яны пачынаюць тусаваць, як калоду карт, старыя, называючы іх вопытам… Але і іх колькасць з часам памяншаецца.
Чым менш гісторый у калодзе, тым старэйшы чалавек.
Ёсць і старыя ад нараджэння.
Previous post Next post
Up