Мужык павінен...

Dec 09, 2009 00:34

Мужык павінен не здраджваць сваім прынцыпам і перакананням. Мужыка нельга купіць і нельга паімець. Мужык павінен успрымаць усе цяжкасці як належнае і не згінацца пад іхнай адказнасцю. Мужык павінен адказваць за свае словы, як бы цяжка тое не было. З яшчэ большай адказнасцю мужык павінен падыходзіць да сваіх учынкаў. Павінен смела глядзець у вочы людзям. Мужык павінен не баяцца працы. Мужык можа ігнараваць працу шчыра жаночую, кнапсу. Мужык павінен умець касіць сена, біць дровы, хадзіць за плугам, складаць зрубы. Мужык павінен пабудаваць хату. Мужык павінен зрабіць так, каб ягоныя родныя адчувалі ўпэўненасць за ім. Але мужыку нельга быць шматслоўным, а маўклівасць павінна быць прыязнай. Мужык павінен быць аптымістычным. Але мужык не павінен дэманстраваць свае пачуцці, не павінен паддавацца эмоцыям. Слёзы мужыка - гэта агідна. Мужык павінен біцца. Біцца за сябе і сваіх блізкіх. Мужык павінен быць дужым не толькі маральна, але і фізічна. Слабы мужык відовішча ўбогае. Мужык павінен трымаць удар, і быць гатовым самому правесці ў адказ. Мужык павінен любіць прыгожых жанчын. Мужык павінен умець кахаць. Дзеці - гэта галоўнае ў жыцці мужыка. Усё, што робіць мужык, ён робіць дзеля дзяцей. Мужык павінен умець жартаваць, калі пашанцуе, то і смяяцца. Мужык павінен добра харчавацца. Мужык павінен любіць мяса. Ежа без мяса для мужыка - ежа непаўнавартасная. Мужык павінен умець піць. Не напівацца, але быць гатовым падняць шклянку, а то і некалькі, калі тое патрабуецца. Мужык павінен любіць толькі два спіртныя напоі - піва і самагонку. Іншае - ад злога. Мужык не павінен станавіцца рэлігійным фанатыкам. У царкве мужык павінен паводзіць сябе падкрэслена нейтральна, але адчуваць лёгкую няёмкасць. Мужык павінен любіць тэхніку, разбірацца ў ёй. Умець парамантаваць разеткі, краны, памяняць лямпачкі, ведаць як функцыянуе аўтамабіль. Мужык павінен любіць, цаніць, глядзець, разбірацца, гуляць у футбол. Мужык павінен шанаваць спорт. Мужык павінен разбірацца ў палітыцы. Мужык павінен быць пунктуальным. Мужык павінен любіць і шанаваць зброю, умець з ёй абыходзіцца. Мужык павінен не глядзець серыялы. Мужык павінен галіцца. Мужыку непрыстойна хадзіць непаголенаму. Мужык павінен любіць прозу і не любіць паэзію. Мужык павінен умець прыслухоўвацца да жанчыны. Мужык павінен прымаць рашэнні. Мужык павінен любіць і ганарыцца сваёй сям'ёй, працай, Радзімай.

Мужык павінен...
Previous post Next post
Up