Заспорили как-то мы с фрэндом
pan_demetrius об этом выражении. Версии было две: пранцы - это французы, и пранцы- это насекомые вроде тараканов (пруссаки например).
Правда оказалась ужаснее.
Согласно статьи в "Нашай ніве" Андрея Катлярчука "Мусю пранцуз, цi не зьясi гарбуз?" (Прыказкi беларусаў аб французах з тлумачэньнем гiстарычнага паходжаньня й сэнсу)
http://nn.by/2001/29/13.htm я узнал следующее:
“Каб цябе пранцы цалавалi!”, “Каб цябе пранцы зьелi!”3 Пашыраны народный праклён. “Пранцамi” беларусы скарочана называлi французаў і, адначасова, “пранцы” - народная назва сыфiлiсу (syphilis, lues), вядомага ў Эўропе з XVI ст. як “француская хвароба”. На думку простага люду, менавiта французы занесьлi яе ў Беларусь у 1812 г. Паводле ўспамінаў старой сялянкi, занатаваных у 1870 г., “...сямейка схавалася ад пранцаў у лесе, …братава жонка з-за немаўляцi засталася на вёсцы з пранцузамi. Рыхтавала iм ежу, даiла каровы. Але пасьля адыходу пранцузаў уся зрабiлася ў ранах і брат ад яе набраўся. Кажуць, што ўся вёска набралася нейкай хваробы ад тых пранцузаў”.
Нічога сабе пракленчык...
Оттуда же (улыбнуло, камрадам из РФ необижатсо, это всего-лишь старый фразеологизм):
Згодна з паданьнем, “калi Напальён шоў на Маскву, ён па дарозе сустрэў бабулю й запытаў, як на яе думку лепш: каб пранцуз разьбiў расейца, цi расеец - пранцуза? Старая, пачухаўшы патылiцу, адказала: добра, каб пранцуз захапiў Маскву й пагнаў расейцаў далей, пагнаў, пагнаў дый сам не вярнуўся”...
“Каб пранцуз пабiў маскаля, дый сам не вярнуўся”. Гiстарычны фразэалягiзм, якi адлюстроўвае стаўленьне беларусаў да канфлiкту дзьвюх Iмпэрыяў. Уваходжаньне ВКЛ у склад Расеi ў канцы XVIII ст. пагоршыла стан лiтоўскiх i беларускiх сялянаў. Узмацнiўся прыгон, шмат каралеўскiх сялянаў раздалі буйным расейскiм земляўласьнiкам. На лiтоўскiя й беларускiя губэрнi распаўсюдзілася рэкруцтва. Усё гэта настройвала беларусаў супраць новай, “маскоўскай” улады.