"Логвінаў" - "Галіяфы"

Feb 07, 2011 10:39

Штосьці не атрымліваецца роўнай канкурэнтнай барацьбы паміж выдавецтвамі "Логвінаў" і "Галіяфы". Логвінаўцы відавочна абстаўляюць галіяфаўцаў. У першых атрымліваецца больш крэатыўна піярыць свае кнігі. Да таго ж маюць больш гучную абойму аўтараў - Разанаў, Бахарэвіч, Хадановіч, Клінаў, Ахроменка... У выніку чаго маюць большы грамадзкі рэзананс. ( Read more... )

літаратура, кнігі, міты, Хадановіч, Бахарэвіч

Leave a comment

Comments 12

paplauskaja February 7 2011, 09:52:41 UTC
логвінаўцы абаснаваліся ў галерэі "Ў".
галіяфаўцы - у Падземцы.

"Ў" - больш тусовачнае месца, чым Падземка. Дакладнкй, Падземка зараз зусім нетусовачнае...

логвінаву шанцуе з аўтарамі, якія здольныя на крэатыўную самараскрутку (той жа Клінаў - піяр Шалома - ягоная заслуга, а не выдавецтва. калі б кніга выйшла ў Галіяфах, таксама была б шырокая прома-акцыя. тут не ў выдавецтве рэч)

затое у Галіяфаў ёсьць Вобла. гэта плюс.

Reply

alesarkush February 7 2011, 09:57:26 UTC
толькі гэтая вобла пошнім часам зусім засохла...

Падземка знаходзіцца ў больш зручным месцы - на самім прасьпекце. "Ў" яшчэ трэба пашукаць.

Не хапае крэатыўнасці галіяфаўцам. Відаць, прыход да "Логвінава" Касьцюкевіча таксама стаў пэўным зрухам.

А што "Галіяфы" ня маюць крэатыўных аўтараў - Ілля Сін, хаця б :)

Reply

paplauskaja February 7 2011, 10:04:51 UTC
няпраўда. Вобла зараз аднавіла сваю дзейнасьць. штосераду ў Падземцы. 9-га будзе сустрэча з Альгердам Бахарэвічам. адзінае: пра Воблу мала пішуць. я маю на ўвазе блогераў, журналістаў. чаму? пытаньне адкрытае...

наконт месцазнаходжаньня галерэй не пагаджуся. месца ні пры чым! калі хто захоча знайсьці, знойдзе. да таго ж, Ў - культавае месца. Вазьміце хаця б бар "Малако", які заўжды забіты. ад Падземкі да Ў 5 крокаў :) так што...

Касьцюкевіч пакуль што не асабліва плённа працуе. хіба што дэзінфармуе людзей, пішучы ў соцсетках пра вечарыну, якая адбудзецца ў іншы дзень. Вынікі ягонай дзейнасьці будуць бачныя пазьней. Калі будуць.

Ну і прыклад! Ілья Сін! На каго азьлічанае чытво ад Сіна? яго зразумеюць на пераферыі? :)) Клінаў піша для ўсіх. Сін не. Абсалютна нераўназначныя пісьменьнікі.

Reply

alesarkush February 7 2011, 10:17:53 UTC
Гаворачы пра Сіна, меў на ўвазе ягоныя пэрформансы і здольнасьць зьбіраць публіку на прэзэнтацыю :)) Пабачым, што будзе на гэты раз :)

Увогуле праблема "Галіяфаў" яшчэ і ў тым, што імпрэзы як бы дублююцца, дакладней, на іх запрашаюцца адны і тыя ж хэдлайнэры - Акудовіч і кампанія.

А які сэнс хадзіць, скажам, на Бахарэвіча ў Падземку, калі хадзіў на яго ў Ў. Няма столькі вольнага часу ў сучаснага аматара беллліту.

Reply


shupa February 7 2011, 10:02:55 UTC
Халоднае сэрца выйшла ў Галіяфаў

Reply

alesarkush February 7 2011, 10:12:50 UTC
але Бахарэвіч публічна заявіў, што далей будзе друкавацца ў Логвінава

Reply


ihar_babkou February 7 2011, 15:34:00 UTC
Алесь, не забывай таксама на Галерэю Б. В. Бабкова, Акудовіч, Мінкін, Бабкоў, Шчур, Харытанюк, рыхтуюцца Максімюк і Брыль :)

Гэта я табе як літаратурнаму жырналісту.

Дарэчы, здаецца ты на мяне пакрыўдзіўся асабіста. Калі так, даўно хацеў прабачыцца, -- бо не са зла:) Калі размаўляеш ўжывую -- адно, а завочна часам ўпадаеш у неадэкват.

Reply

alesarkush February 7 2011, 16:15:10 UTC
не трымаю ніякіх крыўдаў, ты быў і ёсьць першы лаўрэат Вялеса. Дарэчы, ніяк не магу на цябе выйсьці. Спрабаваў ужо ня раз. Дашлі мне ў прыватку твой мабільны.

Reply

ihar_babkou February 7 2011, 18:30:37 UTC
добра :)

+375336362027 (МТС)

Reply


Leave a comment

Up