Таямніцы полацкай гісторыі

Sep 13, 2013 13:48

Хто разгадае таямніцу: у якім стагоддзі зьніклі пахаваньні полацкіх князёў?

Полацак, міты, гісторыя

Leave a comment

Comments 9

skryppa September 13 2013, 12:03:45 UTC
у XVII-м?

Reply

alesarkush September 13 2013, 12:11:15 UTC
думаю, што раней. Іван Жахлівы пахаваньні ўжо не засьпеў. Прынамсі, яны не згадваюцца ў крыніцах таго часу. Я не сустракаў ніякіх гістарычных звестак ані ў летапісах, ані ў нейкіх іншых крыніцах. Думаю, зніклі недзе ў 14 ст. Ніхто ня ведае нават дзе быў пахаваны Усяслаў.

Reply


djak_krjakutny September 13 2013, 13:49:20 UTC
Кстати да, любопытно.

Reply


urfinwe September 13 2013, 15:52:14 UTC
А ці не ў Сафіеўке іх хавалі?

Reply

alesarkush September 13 2013, 16:21:14 UTC
некаторыя гісторыкі мяркуюць менавіта так (напрыклад, Сяргей Тарасаў), але дакументальна тое ніяк не пацверджана. Прынамсі, ніякіх згадак з 16-17 стагодзьдзя, што ў Сафіі ёсьць княжацкія пахаванні - на жаль, няма.

Reply


belarusguide September 13 2013, 18:10:47 UTC
я лічу, што пахаваньні князёў былі ў Сафійскім соборы і таму зьніклі пасьля ягонага разбурэньня Пятром..Нічога ж большага не знайшоў, вось і "ОТОРВАЛСЯ"((А як жа інакш? Таму і Петр заснаваў традыцыю пахаваньняў Раманавых у С-П..Пятра і Паўла... Лічу, што менавіта пасьля Полацка..А ў 14 ці 15 ст... яшчэ князёў шанавалі і ведалі..Адзін Андрэй Альгердавіч -імя!!У 16-м... Мяркую, што Іван Жахлівы на Сабор і на былых полацкіх князёў абапіраўся..Стэфан?! Не бурыў пахаваньняў..А вось Петр-імя..чорнае ў полацкай гісторыі..

Reply

alesarkush September 13 2013, 18:14:41 UTC
Калі Іван Жахлівы захапіў Полацак ужо не было пахаваньняў. Бо пасьля захопу былі зроблены падрабязныя вопісы полацкай маёмасьці. Ніякіх згадак няма.

Reply

belarusguide September 13 2013, 18:33:27 UTC
Пахаваньні-не маёмасьць(( Зьнішчыць комплекс пахаваньняў мог толькі "Пятроўскі выбух"...Менавіта да ягонага часу Сабор захоўвывался непарушальным..Гл. карты 1579г. Пахалавіцкага..Там, у падмурках сабора, ..не было "ператрусаў"...А толькі ў сабору і былі пахаваньні..Аб гэтым і пярсценак, які Булкін Васіль знайшоў нагадвае..і шмат чаго іншага

Reply

alesarkush September 13 2013, 18:55:13 UTC
хіба што пахаваньне было таемным. Пятроўскія часы не такія далёкія, калі пахаваньне было адрытым, пра гэта абавязкова напісалі б. Бо ёсьць падрабязнае апісаньне ягонага бандыцкага наведваньня Сафійскага сабора. Ніякіх згадак. Але дзе пахаваньні іншых князёў? Наўрад ці ўсіх хавалі ў Сафіі. Павінен быць нейкі Пантэон. Ані слова нідзе. Ані гуку. Нібыта хавалі ў Бельчыцах. Але і тут толькі здагадкі. А дзе магіла Торвальда? Калі яна зьнікла? Чаму зьнікла магіла Хрысьціцеля і Святога Полацкай зямлі? Адны пытаньні. Без адказаў на іх немагчыма дакладна зразумець беларускую гісторыю.

Reply


Leave a comment

Up