Полаччына літаратурная

Jul 06, 2013 12:08

Адшукаўся яшчэ адзін культурны герой Полацку - Пётар Прадуха. Паэт. Пісаў па-беларуску. У 1939 годзе быў рэпрэсаваны. Зьбег. Пешкі дабраўся да Англіі. Жыў у Нотынгеме. Захаваліся два сшыткі ягоных вершаў (1925-1939 гг.) і ўнікальны дзёньнік, які ён вёў у час сваіх уцёкаў. Буду друкаваць. Сенсацыя!

літаратура, Полацак, цікавае, гісторыя

Leave a comment

Comments 5

urfinwe July 6 2013, 12:56:47 UTC
Вось гэта знаходка! Віншую!

Але як жа ж ён да Англіі дабраўся - пешкі? Танэля тады ж яшчэ не было.
;)

Reply

alesarkush July 6 2013, 14:04:28 UTC
Гэта паводле слоў нашчадкаў. А што тут дзіўнага? Межы з сабакамі не ахоўваліся. Пачытайце кнігі пра кантрабандыстаў 20-х гадоў. Лёгка нават савецкую мяжу праходзілі.

Reply

alesarkush July 6 2013, 14:17:01 UTC
А ад Полацка мяжа была вельмі блізка. Полацак быў амаль памежным горадам. За адну ноч можна было сыйсьці ў Польшчу.

Reply


valodzi4ak July 6 2013, 13:41:06 UTC
вельмі цікава.
Па-першае, што за якасць паэзіі.
Па-другое, ці многа дзённікаў і упамінаў.
У кожным разе буду чакаць публікацыі, калі будзе магчымасць, вы можа для затраўкі кіньце пару добрых вершыкаў у інтэрнэт

Reply

alesarkush July 6 2013, 14:08:56 UTC
Яшчэ ня меў магчымасьці пачытаць. Але ў інтэрнэце знайшоў нейкага аўтара-нашаніўца Пятра Прадуху. Можа гэта адна асоба. Увогуле дзіўна. Калі б ён у 20-х жыў у Полацку, то павінен быць у спісах Алеся Дудара, які шукаў беларускамоўных аўтараў для полацкай філіі "Маладняка". Яго там няма. Магчыма ён аб'явіўся ў Полацку ў сярэдзіне 30-х. Вельмі цікава.

Reply


Leave a comment

Up