беларуская купюра, якую палюбілі калекцыянеры ва ўсім сьвеце

Jan 10, 2013 00:10

Учора мой полацкі знаёмы папрасіў мяне купіць на польскім Алегра 50 000 беларускіх рублёў. Чым мяне няслаба зьдзівіў. Вось гэтая купюра.( Read more... )

грошы, калекцыянеры, забаўнае

Leave a comment

Comments 13

anaver1961 January 9 2013, 23:22:56 UTC
А за што хоць палюбілі? Спалўябся, вы не пераплацілі?

Reply


annettika January 10 2013, 05:41:47 UTC
можа таму і палюбілі, што на ёй Мірскі замак?

Reply


skryppa January 10 2013, 06:49:52 UTC
Нацбанк выпускаў юбілейныя купюры, напрыклад з наддрукам «MILLENIUM». Паводле дзіўнага збегу абставінаў, я літаральна пазаўчора, гартаючы кнігу пра беларускія грошы спрабаваў высьветліць, чым юбілейная 50-тысячная адрозьніваецца ад звычайнай. Потым заўважыў, што выява юбілейнай тупа прадубляваная з выявы звычайнай 50-тысячнай банкноты. Блін, пакуль вось гэтае пішу, разумею, што ў той самай кнізе хіба і маецца апісаньне ў тэкставае частцы :) Пашукаю.

Reply


_extraneus_ January 10 2013, 08:01:08 UTC
Уся мітусьня вакол зьменаў у афіцыйным правапісе - пяцьдзесят-пяцьдзясят?

Reply

alesarkush January 10 2013, 08:17:44 UTC
у кропку! Толькі адной тысячы беларускіх банкнотаў 50 000 т.р. дастаўся надпіс пяцьдзЕсят, таму лічацца рарытэтнымі. Іх шукаюць калекцыянеры. )) Яны разьляцеліся па ўсім сьвеце.

Reply

skryppa January 10 2013, 18:45:29 UTC
Што ты нясеш, сябр! Тысяча банкнотаў - гэта усяго 12 аркушаў А0. Пры такіх накладах банкнота мусіць каштаваць 500$ :)
І, потым, з часу ўвядзеньня 50-тысячнае купюры (2002) да ўвядзеньня новых правілаў правапісу (2010) краіна наўрад ці абышлася б тысячаю банкнотаў :)

У згаданай кнізе В.С. Пазднякова паведамляецца, што 22 траўня 2003 году Нацбанк выпусьціў памятную банкноту з адмысловымі нумарамі аа0000001 - аа0001000, вось, пра якую тысячу вядзецца, хутчэй за ўсё.

Reply

alesarkush January 10 2013, 19:28:11 UTC
кажу, што напісаў прадавец STAN UNC W ETUI,LIMITOWANA WERSJA,

TYLKO 1000 SZTUK NAKŁADU OD AA0000000 DO AA 0001000.

Справа яшчэ ў тым, што калекцыйную каштоўнасьць маюць толькі нулявыя асобнікі, якія не быў у абароце. Гэты асобнік калекцыйны, ён нават запаяны ў адмысловую вокладку. Той, для каго купляў, сказаў, што гатовы за яго аддаць 20 даляраў. ))

Reply


napramak January 10 2013, 09:20:53 UTC
Ваў! Залезла адразу ў кашалёк і з 10-ці купюр знайшла адну рарытэтную. Дзякуй за своечасовы пост - зараз захаваю :)

Reply

alesarkush January 10 2013, 09:49:50 UTC
важна таксама, каб яна была ў добрым стане, калі добра патрапаная, то можна аддаваць у краму))

Reply

napramak January 10 2013, 09:56:04 UTC
Як новая.
Не тое, каб я апантаны нумізмат, але з любой краіны стараюся пакінуць манеткі. Ну і само сабой - савецкія, беларускія зайчыкі, купоны нашы і не нашы - гэта ўсе гісторыя. Няхай сабе ляжаць - есці ж не просяць :)

Reply

alesarkush January 10 2013, 10:11:51 UTC
калі як новая, то можна захаваць)))

Reply


Leave a comment

Up