апдэйт: патрэбныя рэчы на заўтра, 23.12

Dec 22, 2010 17:05

зараз у валанцёраў на Ўправе есьць патрэба ў наступных рэчах:

!!! людскі рэсурс заўтра з раніцы - з 9 на Ўправе - Варвашэні (цяпер Машэрава) 8, м. пл.Перамогі
Людзям, якія ездзяць з перадачамі, мы даем грошы на таксі каб не цягалі рэчы на сабе!! Дарэчы, пра таксі: службы 135, 107, 181, 185, 174, 155 адмовіліся пад'язджаць да Ўправы, бо быццам бы цягам доўгага часу "няма машын" - у цэнтры на пл.перамогі ага ага

дзіцячы крэм
зубная паста
трусы жаночыя (памер 44-46)
трусы мужчынскія (памер 48)
тапкі новыя памеры - 40 і 44 (першыя для жанчын, другія для мужчын)
папяровыя сурвэткі
ГАСПАДАРЧАЕ мыла
вільготныя сурвэткі (вялікія пачкі па 72 шт)
цёплыя шкарпэткі жаночыя і мужчынскія
калготкі толькі цёплыя
вада, сокі, пустыя пластыкавыя бутэлькі (сокі ў прысутнасьці мянтоў пераліваюцца ў бутэлькі)
бінты
каплі ў нос
нешта кшталту колдрэкса АЛЕ Ў ТАБЛЕТКАХ
рэчы: курткі, швэдры (!!) майкі

НЕ НЯСІЦЕ шалікі і коўдры, спальнікі, пракладкі гігіенічныя, лекі ў ШКЛЯНЫХ тупакоўках
хто прынес шалікі і спальнікі - можаце заяхжаць забіраць свае!

У нас тут ўсе выглядае як Salvation Army - працаваць тут (не ходзячы ў прыбіральню, без ежы і пітвыа - бо янма ні хвілінкі) афігеннае задавальненьне. Я даўно не бачыла такой супольнасьці беларусаў як зараз. І нават БНФ (шэрагоўцы, спадарства, шэрагоўцы) неверагодна ўзняўся ў маіх вачах. Проста сьлезны ім рэспект і ўважуха за працу.

Яшчэ. Вось гэтай дзяўчынцы Маі Абрамчык http://nn.by/?c=ar&i=47913 адправілі зараз з рабятамі дапамогу: кветкі, перадачу, і 2 000 000 рублей - ей яны абавязкова спатрэбяцца на час выкарскаваньня. Зычым ей здароўя!!! Там на сайце з'явілася відэа - я плакала калі глядзела. Мая проста неверагодная.

ВАЖНА! я заўтра на працы і таму адказваю на званкі толькі тых, хто есьць у маей кніжцы тэлефона. Калі тэрмінова - смсце, для сувязі: 284 50 12 Управа БНФ, на рэцэпцыі заўжды нехта есьць, дазваніцца нескладана.

Прыходзьце сюды і дапамагайце! Тут такая атмасфера і двіжуха, што я не падаю духам у адносінах гэтай краіны :))))

плошча 2010

Previous post Next post
Up