важнае!

Dec 21, 2010 15:10

Людзі, якія хочуць дапамагчы, могуць ісьці самі і таксама несьці грошы на Ўправу БНФ па адрасе: Машэрава 8 (былая Варвашэні 8), адтуль запакаваныя гатовыя ўніверсальныя перадачы трэба браць (гэта не меньш важная дапамога чым грошы і рэчы!) і браць імёны тых каму перадаваць

На Ўправе БНФ адказным за гэта з'яўляецца Сяржук Семянюк: гарадскі 284 50 12, мабільны 685 52 39

Усе рэчы і дапамога на Ўправе пакуюцца па ўніверсальных пакетах-перадачах.
Калі вы акрамя грошай можаце дапамагчы, калі вы пакідаеце рэчы там, абавязкова запісвайце свае кантактныя дадзеныя і тое, якім чынам вы можаце дапамагчы.

як кантактавацца і з кім:
Управа БНФ 284 50 12 гарадскі і Сяржук, нумар вышэй

што трэба ведаць
зараз няма дакладнай інфармацыі наконт наступнага:
- дзе знаходзяцца канкрэтныя асуджаныя, калі вы ведаеце прозьвішча і месца адбыцьця арышту вязьня - паведамляйце.
- каму канкрэтна сваякі не змогуць перадаць перадачы, хто здалек. такім сіроткам мы будзем перадаваць найперш!
- каму ўжо дакладна перадавалі перадачу
Калі вы ведаеце - кідайце ў коменты да гэтага паста і званіце 284 50 12 гарадскі

Зараз вядома, што на Акрэсціна і Скарыны 20 НЕ ПРЫЙМАЮЦЬ ежу. Толькі ваду і сокі пералітыя ў пластык.

Рэчы БОЛЬШ НЕСЬЦІ НЕ ТРЭБА, толькі грошы і людская дапамога

Прыем перадач на Акрэсьціна скарацілі: з 10 да 13 (22.12 да 18)
На Скарыны 20: з 10 да 16-30
Жодзіна: з 14 да 17. патрэбны валанцеры, званіце 284 50 12 гарадскі

Такім чынам, дапамога патрэбна наступная:
1. Перавозка і перадача, праца з пакункамі на ўпрвае бнф
2. Грошы
3. Набыцьце рэчаў і запакоўка па перадачках
4. Дапамога па перадачы перадач: забіраць перадачы на Управе і ў прыемныя часы адвозіць іхна Акрэсціна, Скарыны - у нас яшчэ 10-12 дзён каб апекаваць нашых вязьняў
5. дапамога па Жодзіна: магчымасьць туды паехаць, машыны, перадачы ігд. Бо з Жодзінскімі складаней за ўсе.
6. сустракаць адпушчаных

Яшчэ важнае: Калі ласка, НЕ КЛАДЗІЦЕ грошы мне на тэлефон

Дзякуй усім хто адгукнуўся! Распаўсюд інфармаці вітаецца, асьаліва простым людзям расказвайце што адбылося - я зараз бачу што дзясяткі звычайных менчукоў проста не ў курсе пра падзеі ў краіне.

АПД: што і як перадаваць у жодзінскі сіза і акрэсціна: http://nn.by/?c=ar&i=47820
Previous post Next post
Up