русским языком не владеет (с)

Oct 22, 2009 17:07

Замест уступленьня: усім вам вядомы Алесік размаўляе і разумее на дзвюх мовах. Мала таго, маць ягоная, гадаўка, grammarlingua nazi - калі дзіцё дома нешта кажа па-расейску, то робіць морду шлангам і кажа: "эээ, я цябе не разумею..." можа ён думае што я тупая?)) і тады ён выпраўляецца. Пры гэтым, ён дастаткова часта блытае словы і размаўляе на ( Read more... )

бугага, жжжжж, назлобудня, жабік

Leave a comment

Comments 46

irisation October 22 2009, 14:36:52 UTC
ноно! ніпаложана... у мяне сястра перапісвае!

Reply

adelka October 22 2009, 14:44:51 UTC
яны і так лічылі нас не самымі нармальнымі істотамі гэтага сьвету, каб я сказала што Алесь білінгв, яны б падумалі што я такімі словамі даўлю на інцялехт.

Reply

irisation October 22 2009, 14:57:53 UTC
Волька (сястра) казала, што яны самі галкі насупраць беларускай не гаворачы ставілі, фальсіфікатары такія :) таму вам проста не пашэнціла.
Домуся бусел загадаў пісаць беларускамоўным, хаця ён пакуль білінгв ("маматата") :)))))) і фігпаймі што ён потым нам раскажа і на якой мове. Наогул, не ведаю, як быць.

Reply

adelka October 22 2009, 15:00:38 UTC
пра мовы і бацькоў: мы з крэбсікам заўважылі, што нашы бацькі робяцца беларускамоўнымі праз нас. ну і я кажу - цікава, якой мовай алесік прымусіць нас размаўляць калі стане дарослы, паржалі што расейскай і ў прымусовай форме)))

Reply


shupa October 22 2009, 14:52:19 UTC
Аднойчы калі katiba было каля 1-1,5 гадоў, прыходзіла нейкая цёця з паліклінікі зь нейкім тэстам(?. І дзеля таго, што просьба “девочька раскажі какойнють стішок” была незразуметая => праігнараваная, katiba была запісаная як “умственно отсталая”.

Reply

adelka October 22 2009, 14:56:14 UTC
мы з рыдзелям неяк абмяркоўвалі колькі можа быць (у штуках :) чалавек у Беларусі (ну плюс-мінус за межамі) каторыя валодаюць беларускай і не разумеюць расейскай..

Reply

lavitae October 22 2009, 17:41:09 UTC
Я аднаго ведаю, толькі ён у Беларусі не жыў ніколі. Імя цяпер не прыпомню.

Reply

pgrigas October 22 2009, 17:51:10 UTC
Данчык, ён жа Багдан Андрусишын

Reply


pucjovaja October 22 2009, 14:53:30 UTC
У мяне Франак таксама адпускаў з кухні фразы па-беларуску. Але я сказала, што ведае дзьве, а родная - беларуская. Хай зайздросьцяць, што такі малы, а ведае ўжо дзьве, а некаторыя ледзьве адну асілілі.

Reply

adelka October 22 2009, 14:57:26 UTC
мне падабаецца такі вынік у якасьці "сферычнага каня ў вакууме": ведае беларускую, а рускую не - проста гэта амаль неімаверна ў сеняшняй Беларусі.

Reply


teffy_007 October 22 2009, 15:15:26 UTC
Хахаха! Какая прекрасная история)) Читаю про перепись - это просто феерия какая-то. Опять я всё пропускаю))

Reply

adelka October 22 2009, 15:34:45 UTC
перекись)
да на самом деле рассказы и сама она меня раздражает немерянно)) но такое я не могла не написать)

Reply


budzimir October 22 2009, 15:41:24 UTC
У мяне малы быў такім мо шэсьць гадоў таму. Хросная, якая размаўляе па-расейску, аднойчы засталася зь ім пасядзець, дык ён яе проста замучыў, паказваючы на розныя прадметы і перапытваючы: гэта? Яна яму адкажа, а ён незадаволена ізноў: гэта?! І не жадаў супакойвацца. Бо ведаў толькі беларускія назвы. Першым словам было "жырандоля". :)

Да жалю, пасьля рос у Маскве, усё забылася.

Reply


Leave a comment

Up