Sep 22, 2010 09:48
z Сініца і голуб
Толькі верасень пачаўся, а за маім вакном з’явілася сініца. Раніцаю яна разгульвае па бляшаным падваконні або сядзіць на прыдарожнай ліпе, а заўважыўшы мяне, уздымалася ў паветра і вісіць за шыбаю на адным месцы, машучы трапятлівымі крылцамі. Ну як такой сініцы ты не дасі пачастунак? Тым больш, калі ад мінулае зімы застаўся вялікі шкляны слоік з чорнымі семкамі. Не паспее сініца здзяўбсці пару-тройку семачак, як на падваконне апускаецца голуб. Ён праганяе маленечкую сініцу і здзёўбвае ўсе чыста семкі, а яшчэ нахабна зазірае круглым вокам у маю варэльню, маўляў - мала яму! Верасень, у скверах і парках поўна ягад і розных семак. Можна і не карміць сініцу, можна і не частаваць галуба. Але ж як ты ім адмовіш, калі яны так настойліва просяць?
занатоўкі