22-23 жніўня ў Чарнігаве (Украіна) адбудзецца музычны фэст пад назвай Bee Free.
Яго хэд-лайнерамі мусяць стаць "Ляпіс Трубяцкі" і "Воплі Відаплясава".
Уваход на фэст ВОЛЬНЫ.
Дзень 1, 22 жніўня, субота
13.45 - Урачыстае адкрыццё
14.00 - Небо для Себе (Чарнігаў) - cпецыяльны госць на адкрыццё
14.30 - pipl Plant (Чарнігаў)
15.00 Re1ikt (Гомель)
15.35 B:N: (Бяроза)
16.15 Zatoczka (Магілёў)
16.55 Partyzone (Мінск)
17.40 Scrudg (Чарнігаў)
18.10 Pomidor/OFF (Мінск)
18.55 ZNICH (Мінск)
19.40 - Vladivostok (Францыя)
Не пазней за 21.00 - Ляпис Трубецкой (Мінск)
Дзень 2, 23 жніўня
14.00 - Урачыстае адкрыццё Дня 2.
14.15 - Lena Ivanova (Чарнігаў) - запрошаны госць пад адкрыццё
14.45 - Glofira (Гомель)
15.20 - Hair Peace Salon (Мінск)
15.55 - Tarpach (Мінск)
16.40 - Назад Шляху Немає (Кіеў)
17.10 - LitvinTroll (Мінск)
17.55 Imprudence (Мінск)
18.40 Zero-85 (Польшча)
19.40 ULIS (Мінск)
Не пазней за 21.00 Воплі Відоплясова (Кіеў)
Грошы:
Уваход на ўсе канцэрты фэсту будзе бясплатным. Мы плануем браць невялічкую аплату за месца ў намётавым мястэчку, але яна не перавысіць 5 у.е. з чалавека за ўвесь час фестывалю.
Сярэдні курс даляра да грыўны зараз 8 грывен за 1 даляр, еўра - 11 грыўнаў за даляр. Сярэдні кошт абеду ў папулярных сетках хуткага харчавання а-ля "Два Гуся" вагаецца ад 20 да 30 грыўнаў.
Для тых, хто едзе на машынах, ёсць магчымасць платнага паркінгу (5-8 грывен суткі) - каля 200 месцаў недалёка ад гатэля "Брянск".
Пражыванне:
Намётавае мястэчка для публікі будзе зарганізаванае на той жа пляцоўцы, што і сцэна, і будзе асобна агароджвацца і ахоўвацца.
Арганізатары будуць рэгістраваць жыхароў мястэчка і выдываць апазнавальныя знакі, па якім можна будзе прайсці на тэрыторыю мястэчка.
Для тых, хто хацеў бы ночыць не на прыродзе, ёсць нумары ў гатэлі "Брянск" - з сантэхнікай на калідоры і сярэдняй цаной на асобу 5 еўра за ноч. Кантакты гатэлю "Брянск" у Сеціве:
http://turist.cn.ua/index/0-6 Побач з гатэлем "Брянск" ёсць гатэлі "Профсоюзный" і "Придеснянский".
Таксама ў горадзе працуе некалькі агенцыяў і прыватныя прадпрымальнікі, якія здаюць кватэры на суткі. Сярэдні кошт - 120-150 грн.
Бяспека:
Купанне будзе дазволена, але абмежаванае вызначанымі зонамі.
На тэрыторыю фэсту нельга будзе праносіць шкляныя бутэлькі і іншую шкляную тару.
Мы плануем арганізаваць электрычнае асвятленне тэрыторыі намётавага мястэчка, але пераканаўча просім браць з сабой ліхтарыкі.
Геаграфія:
Фэст будзе праходзіць на беразе Дзясны на тэрыторыі, якая абмежаваная з аднаго боку гатэлямі "Брянск", "Профсоюзный" і "Придеснянский" (10 мін. хады да пляцоўкі), з другога, гарадскім паркам ("Горсад", таксама 10 мін. хады). На мапе гэта выглядае прыблізна так:
http://picasaweb.google.com/lh/photo/7iRDfZGiV8p2JgYhGrSpcQ?feat=directlink (Але мы пастараемся даць вам яшчэ болей падрабязную мапу ;))
Даехаць да фэсту сваім транспартам можна будзе толькі да гатэля "Брянск", пасля чаго трэба будзе ісці пешкі. Усе альтэрнатыўныя праезды да фэсту будуць выключна для арганізатараў і тэхнікаў, бо яны не заасфальтаваныя і не вытрымаюць надта вялікай нагрузкі.
Даезд з Менску:
Пачынаем прыём заявак на даезд аўтобусам з Менску! Калі ласка, званіце Віталю на нумар +375 29 649 0888 або пішыце на fest.svabody@gmail.com з указаннем кантактных дадзеных!
Валанцёры:
Нам вельмі патрэбныя валанцёры для арганізацыі жыцця намётавага мястэчка, працы ў інфармацыйным пункце і іншых арганізацыйных пытаннях фэсту! Калі вы можаце нам дапамагчы, дасылайце лісты з кантактнай інфармацыяй на адрас fest.svabody@gmail.com!