Ружовыя акуляры - Ляпісы

Aug 25, 2009 14:32

Вось і выйшаў “КультПрасьвет”. Я паслухаю толькі некалькі песьняў, бо яшчэ не спампаваў астатнія. Ляпісы і сапраўды адно з лепшых што ў нас ёсьць. Я ганаруся, што Ляпісы - беларускі гурт.
Песьня “Ружовыя акуляры” адлюстроўвае сапраўдны стан у якім Беларусь знаходзіцца сёньня. Слухаем.

Ружовыя акуляры. (Ляпісы. КультПросвет)

Ружовыя акуляр, ( Read more... )

Музыка

Leave a comment

Comments 4

zaranok August 25 2009, 19:16:21 UTC
Дзякуй за тэкст. Я крыху паправіў:

Ружовыя акуляры, адзеў ды хадзі шчаслівы.
Навошта табе фармуляры, загады ды дырэктывы?
Хавайся, братка, у мроях ад сацыяльнай машыны.
Сокал ляціць па-над гарою. Воля - мая Айчына.

Навошта гэтыя межы, калі за іх рэжуць?
Навошта гэтыя гімны, калі за іх гінуць?

Ружовыя акуляры, адзеў ды хадзі свабодны.
Дзяржава шукае ахвяру, шукае тых, хто не згодны,
Не згодны быць памяркоўным і верыць у рай на экране.
Сокал ляціць па-над лесам цудоўным. Воля - маё Каханне.

Дзяржава табе гарантуе жыццё,
Чарка, шкварка, ланцуг - вось і ўсё.
Толькі маліся штандарам улады.
Глядзі па БТ святую нараду.
Дзяржава табе гарантуе РАЙ,
Толькі ў “Суперлато” гуляй.
Кватэра, фазэнда, хлеў, парасё.
Чарка, шкварка, ланцуг - вось і ўсё.

Reply

111290 August 26 2009, 20:40:58 UTC
Дзякую. ) Гэта добра што выправілі.

Reply


sumnalyalya August 25 2009, 20:53:40 UTC
Міровой онсамбль! Міхалок на картінк на Маяковского похож.

Reply

111290 August 26 2009, 20:41:26 UTC
Так спецыяльна )

Reply


Leave a comment

Up