Пра часопіс [адкрытае]

Oct 24, 2010 13:28


Другие записи: Пра вайну | Этот имидж требовал, | Дні | новая прическа

і. Druwis з "дрэвам" звязаны ўскосна. Бо druwis - у шэрагу: puwis 'пітво' ад putwei 'піць', kruwis 'падзенне' ад krutwei 'падаць' - найверагодней мае паходзіць ад незафіксаванага *drutwei 'мацнець, узмацняцца, дручэць'. А druwitwei 'верыць' ці druwingis 'вернік' гэта вытворныя ад druwis. "Дрэва" самое паходзіць ад *dreu-/*dru-/*drou-, у якога значэнне ня толькі 'дручэць', але і 'дзерці'. І гэтае 'дзерці' - заканамернае наступства таго 'дручэць', а значыць мо' і важней. Кожны пухір "дручэе", каб урэшце "прадзерціся". А вось бяз гэтай <двухскладовасці> дрэва не азначаецца па-правільнаму. Карані дручэюць і прадзіраюцца ў сцябло, якое тады самое дручэе і прадзіраецца на неба.

іі. Krieva 'краіна крэваў, крывічоў': абкарнанае такое тлумачэнне, што паходзіць ад *(s)ker- 'гнуць, крывіць'. У *(s)ker- ёсць і бы аманімічнае значэнне 'рэзаць, секці'. Гэта ўзаемадапаўняльныя значэнні, адзін комплекс. Так сама, як і ў разе з 'дручэць; дзерці', тут маем 'крывіць; секці'. Дакладней, 'крывіцца; секціся', бо размова пра суб'екта. Каб пухір прарэзаўся, трэба каб было для таго ўмоваў - каб яго змесціва гарачэла-віравала ўсё больш, каб яму месца ўжо ўнутры не ставала, а роўнае для ўмяшчэння ў прасторы скрыўлялася. Так нараджаецца чалавек, так сама прарэзваюцца рэкі. Крэвы і ёсць крывыя, бо, дапамагаючы рэкам рэзацца, у той "перад-прасторы" асвойваюцца і пераймаюць яе ўласцівасці. Але "скрывіцца" - не самамэта.

ііі. Комплекс "*uel-/*ber-" ("Вялля-Бярэзіна") можна прывязаць да проціпастаўлення "захад-усход". А можна і не прывязваць. Як не прывязаныя яшчэ прынамсі тры рачныя мясціны, што рэалізуюць "*uel-/*ber-", адна на Магілёўшчыне, дзве на Цвершчыне (азёрных мясцінаў ня меней). Больш за тое, па блізкім разуменні ўладкаваны і Акоўскі лес: Волга, што цячэ на ўсход, - гэта ад *uel-g- (той жа *uel-, толькі з пашырэннем -g-, роўна бы наш <вільготны Валожын>, у надзвычай рачной мясцовасці размешчаны). Тое *uel- гэта пэўная характарыстыка месца, пазнака "велеўскай" там блізкасці знізу, танчэйшага, чым дзе, зямельнага покрыва. А куды пацячэ рака з таго месца - ужо другасна.

пашырэннем, прасторы, заканамернае, другасна, тлумачэнне

Previous post Next post
Up