(no subject)

Oct 12, 2010 18:13


Другие записи: Отбор треков | Раскрыт главный секрет | Она принадлежит | День 2010.10.03, Точное время 16:19:00

дзіўная дзевачка піша да неба ліста:
"хоць да каго б мне ў свеце гэтым дастаць.
хоць у каго папытацца б пра мантры,
ці скрасці ў яго.
хоць бы карціначку ўбачыць пра тантру,
ды без пісягоў.
небейка, хочаш - чым хочаш табе заплачу.
поўна хачу - палячу й палічу й палучу..."
неба здзівілася й шле тэлеграмай адказ:
"чым жа заплоціш, як кажаш, што нехта штось дасць?
сімвалагрошы ў людзей, аджа целы
нам тут на спажыў.
дый жа ня ў кожнага хочам пацэліць.
ты хочаш - скажы?
печанню ўжо не адмоліш. чым можаш яшчэ?
нешта павінна пячы. ці яшчэ што пячэ?"
дзевачка доўга маўчала і слухала дождж.
кроплі цвярдзелі, як сэксу тэхнічнага ноч.
дождж спрабаваў прад паходам далёкім
яе размякчыць.
дзевачка ўстала дзявуляй на полі
й пагэтуль маўчыць.

пагэтуль, размякчыць, дзевачка

Previous post Next post
Up