Terminalia

Oct 07, 2010 22:39


Другие записи: Отбор треков | У нее все приготовлено и сухое, и постель, | Специальный широкий ремень, | Национальности.

У Менску цэлую ноч грымела першая навальніца. Гэта пачаўся апошні тыдзень перад першасакавіцкім Новым годам (паводле рымскай і стараіндаэўрапейскай традыцыі). Сваім чынам, навальніцай Юпітэр Тэрміналіс адзначыў пачатак свайго свята мяжы - Тэрміналіяў, калі колісь людзі ўшаноўвалі яго ў абліччы бога мяжы Тэрміна. Перад Новым годам мяжа найбольш празрыстая.
Агняны певень ужо сядзіць пад столлю і хаваецца пад падлогай. Прынамсі, так кажа мой двухгадовы сын.
Няхай жа Юпітэр Тэрміналіс, які ўжо падаў сёння магутнага голасу, дапаможа ў сённяшнім годным чыне. Святкуйма Тэрміналіі!

Quid, nova cum fierent Capitolia? nempe deorum
cuncta Iovi cessit turba locumque dedit;
Terminus, ut veteres memorant, inventus in aede
restitit et magno cum Iove templa tenet.
nunc quoque, se supra ne quid nisi sidera cernat,
exiguum templi tecta foramen habent.
Termine, post illud levitas tibi libera non est:
qua positus fueris in statione, mane;
nec tu vicino quicquam concede roganti,
ne videare hominem praeposuisse Iovi.

Што адбылося, калі Капітолій узводзілі новы?
Багі аддаліліся, месца Юпітэру даўшы;
Тэрмінус жа, кажуць старыя паданні, застаўся
Ў бажніцы стаяць і стаіць там з Юпітэрам разам.
Дый цяпер, каб нічога ня бачыць, апрача зораў,
Дзірка ў столі бажніцы яму ёсць прабітай.
Тэрміне, табе цяпер немагчыма схавацца:
Там ты пастаўлены быў, там і стой назаўсёды.
Не саступай ані кроку захопніку хоць якому,
І чалавеку ня дай Юпітэра пераўзысці.

Ovidius. Fasti.

падлогай, саступай, дапаможа, Святкуйма

Previous post Next post
Up