oh, this infinite, infinite jest

Oct 07, 2010 09:35


Другие записи: Тост он предложил за женщин, | Выждав несколько минут, | Хозяйка и гости встали | День 2010.11.01, Точное время 09:00:00

12 верасня засіліўся амэрыканскі пісьменнік Дэвід Уолес (David Foster Wallace). Аўтар бэстсэлераў пра бясконцасць: "Бясконцы кпін" (Infinite Jest, 1996), "Усё і яшчэ болей: маленькая гісторыя бясконцасці" (Everything and More: A Compact History of ∞, 2003).
У цэнтры ўвагі першага - тысячастаронкавай таміны - фільм, які перамешвае ўсё ў галовах гледачоў, аж яны хочуць яго глядзець бясконца. Другі апавядае пра матэматыка Кантара, які ў ХІХ стагоддзі пачаў параўноўваць бясконцасці. Кантар ад сваёй тэорыі звар'яцеў (дарэчы, амаль адначасова з Ніцшэм), ды ў "...кпіне" стваральнік фільму звар'яцеў і засунуў галаву ў мікрахвалёўку.
А яшчэ было апавяданне "Зрэшты, яшчэ адзін прыклад пранікнёнасці пэўных межаў" (Yet Another Example of the Porousness of Certain Borders) - там мацера выйграла ў сына судовы зыск, на атрыманыя грошы зрабіла плястычную апэрацыю, якая прайшла няўдала, і яе твар зрабіўся застыглай маскай жудкай вусцішы. І цяпер сын мусіць мацеру суправаджаць у паездках аўтобусам.
Карацей, бясконцасць падыходзіць усё бліжэй, будзьце асцярожныя. Выхад блізка, але праход круціць шыю. За дзвярыма пакуль што надта горача.




"We're brainwashed into being Platonists in elementary school, because it's the easiest way to think about numbers. Nobody wants to tell a fourth-grader the metaphysics of the integer 3, so we've got this idea that 3 is this thing. These are not things. Even if you're a Platonist -- that is, even if you believe that numbers are real in some metaphysical sense, the way trees and Calebs are real, as opposed to mathematically real -- the reason you're convinced of it is we never really think about it. Well, if they are, where are they? What do they look like? What is 3?"

адначасова, суправаджаць, тысячастаронкавай, глядзець

Previous post Next post
Up