У Ушуае падчас падрыхтоўкі фестывалю пазнаёміліся з украінцам, які 20 гадоў жыве ў Аргентыне. Юра клічуць. Здаецца пра яго ўжо пісалі. Дык вось, пазычылі мы з Ленькай ў яго па кніжцы пачытаць і я выбраў савецкага фантаста Бяляева. У кнізе дзве аповесці: першая "Чалавек-амфібія" пачынаецца так: "Наступила душная январская ночь аргентинского лета". І увогуле, усё дзеянне адбываецца ў Буенос-Айрэсе і яго наваколлі, а ў канцы аповесці Іхтыяндр сплывае на мыс Горн...
Другая аповесць - "Востраў загінуўшых караблёў". Вось чытаю я яе ў караблі, па шляху ў Пуерто Тора, а капітан Крабинераў мяне кліча на дах зрабіць вось гэтую фотку і распавядае, што ў раёне мыса Горн затоплена больш 800 караблёў ўсіх часоў і народаў ...