Перакур на Таймс-скверы

Jun 24, 2010 01:07

 - Хочаш курнуць?
Я адрываюся ад кніжкі, побач са мной, пазвоньваючы жалезнай дробязьзю ў пластмасавай шклянцы, сядае хлопец год 30.
- Не, - кажу - дзякуй.
- Не курыш траву?
- Зараз не хачу.
Ён паціснуў плячыма і пачаў забіваць касяк.
- Што ў цябе на плакаце напісана? - запытваю я.
- Як, ты яшчэ ня бачыла?
Разварочвае кардонку, а там: "Дапамажыце! Мне патрэбныя грошы на траву"
- А як жа паліцыя?
- А яны нічога ня могуць зрабіць, я закону не парушаю - з забой нават вытрымкі раздрукаваныя нашу. Праўда, пару разоў давялося суткі пасядзець...
- І як, шмат грошай зарабляеш?
- За пяць гадзінаў баксаў 100.

Карацей, цяпер я больш не іграю на скрыпцы. Я далучылася да чувака па імені Universe (Сусьвет).


belarusian team, люди, litota, new york

Previous post Next post
Up