Apr 12, 2015 21:57
Сьніліся могілкі, на адным помніку была старая чорная карона падобная на цярновы вянок.
Нават у сне я здзівілася ад тае кароны.
* * *
Былі на могілках у В.
Зноў лятаў вакол нас Чмель.
* * *
Хоць сто разоў казалі людзям не паліць вогнішчы і траву, а людзі ўсё роўна гэта робяць.
У бабулі на вёсцы згарэла нечая хата ад гэтага і некалькі хлевоў.
Маладая Тр. калі пабачыла пажар і якія жахі робіць вецер, пабегла да сваёй хаты па ікону. Абегла вялікае вогнішча тры разы, чытаючы малітву.
Шалёны вецер не паціхнеў, толькі вогнішча "стала сталбом", спынілася і сышло ў неба.
сны,
Прырода,
блізкія,
вёска,
r.i.p.,
сакральнае