#премиядарвина
Самая нечаканачка адбылася, калі я ўжо была на фінішы...
У мяне была мэта: давышываць усё да Гукання, а сабраць (сшыць усе элементы кашулі паміж сабой) усё да Купальля.
І наце вам!
Толькі калі прыклала рукавы да рук і паглядзела ў люстэрка - пабачыла гэнты казус. А ўсё таму што рукаў па шырыні і па даўжыні аднолькавы, і я адзін пераплутала і вышыла не па аснове...
Ну ладна, падумала я... У мяне не надта шмат той вышыўкі, няма чаго растройвацца.
Паехала ў "Лянок", а там такой тканіны з жаўцізной ужо год няма... Усе бялюткія нейкія...
Атрымоўваецца, што мне нават няма дзе ўзяць менавіта такую самую тканіну на рукаў... А рукаў не манжет, вядома.
*Уявіла сябе ў жоўтай кашулі з белым рукавом* :D
Так што цяпер не проста прыйдзецца вышываць яшчэ адзін рукаў, а прыйдзе спачатку пароць (якое жудаснае слова!) памылковую вышыўку і нанава вышываць...
Выпрабаванне, можа, мне якое?
:-/
Кое-хто:
- ды пакінь так, мо, незаўважна будзе. :-)
- 0_0
- :- |
- Гэта сакральнае адзенне. Ты хочаш, каб мой сусвет раслаіўся?
- О_О