(no subject)

Feb 07, 2015 22:01

Каля я сьпяваю, я чую, што нічога не чую)))
Мой голас стаў вельмі гучны, напоўнены, яскравы. А разам з ім я таксама станаўлюся адпаведна больш гучнай, напоўненай, яскравай (чытай, упэўненай у сабе).
Я магу высока прайсціся па верхалінах песьні, а магу трывала трымаць басы. Наша выкладачка кажа, што гэта досыць складана - умець браць басы, бо той, хто ўмее гэта рабіць не баіцца пайсці ўглыб сябе, не баіцца зазірнуць у патаемнае. А значыцца ў яго не мае псіхалагічных праблем, чалавек сябе самога не баіцца.
Мяне гэта цешыць.

Зараз я ўжо 2 месяцы не хаджу на кераміку, бо няма проста часу з гэтымі двума працамі.
Але зарадзі рэпетыцыі я адкладаю ўсе-усе справы.

Мне вельмі падабаецца сьпяваць. Добра прасьпявацца - гэта амаль што спортам заняцца ці нагаварыцца з сяброўкай.
Самы лепшы псіхалагічны трэнінг.
Да будуць сьпевы!!!

folk, Йа, народныя сьпевы, сакральнае

Previous post Next post
Up