Дзякуй, людзі!

Jan 31, 2015 02:35

10 гадзінаў таму на Фэйсбуку з'явалася аб'ява пра тое, што пры ўмове, калі паведамленне набярэ 2000 лайкаў да вечара суботы, нейкі чалавек у Лондане пакладзе на дапаможны рахунак кнігарні 2000 $.

Вось гэтае паведамленне.

2000 падабаек набралася за 4 (!!!) гадзіны. Зараз іх больш за 2800.

Сябры!!! Вы неабыякавыя і гэта не проста цешыць, гэта дае веру наконт таго, што мы ўсе, зразумела, сядзім у інтэрнэціку, але можам варочаць горы насамрэч!!!! Дзякуй вам ўсім.

*    **    *

Сёння адбыўся суд. Кнігарня падавала ў суд на Міністэрства Інфармацыі за тое, што на атрыманне ліцэнзіі нам адмаўлялі ў абсурдных прычынах. Пры тым, што падаткі і іншыя законныя пералічванні грошаў мы робім не для таго, каб чыноўнікі ганялі нас як кароў. Гэтыя самыя грошы ідуць ім на заробкі.

Вядома, мы прайгралі суд. суддзя нават не растлумачыў, чаму адмовіў. Проста - не.

*    **   *
Беларусы Брытаніі звярнуліся да беларускага амбасадара ў справе кнігарні «логвінаЎ»

*    **    *
http://savelohvinau.club/ - Тут караценька можна пачытаць, у чым справа, і, чым можна нам дапамагчы.

help me!, Дзякуй, кнігарня Ў, Беларусь, ШОС

Previous post Next post
Up