Камяніца.
Лецішча.
Багач.
Сьпевы.
Расчараваньне.
Праца над сабой.
Развітаньне з сонцам.
Дзякуй, Верасень - мой родны месяц, мой пачатак пачаткаў...
1. Ночы сталі дужа халодныя, але гэтым вечарам 12 верасьня я яшчэ гуляла ў цішотцы і ў вус не дула...
Ліхтары прашпэкту
2. Наша сьпеўная тусоўка як заўжды збіраецца ў парку Горкага. Проста стаім пад дрэвамі і ліхтарамі. Проста сьпяваем народныя песьні: звычайныя студэнты, бухгалтары, праграмісты...
3. Толькі ў верасьня так незвычайна прыгожа, што хочацца захоўваць на здымач усё навокал
4. У гэты дзень ты мяне зьмяніў. Дзякуй!