Люты 2014

Mar 03, 2014 01:29

Гэты люты быў увесь у працы. І я вельмі гэтаму рада. Бо калі б не праца, то не ведаю, чым бы запоўніла тугу па Ўкраіне.

А так атрымалася, што ў сям'і ў гэты месяц шмат сьвятаў. Мы іх адзначаем, але... Усё роўна паскудна.

Мне так хочацца меньш словаў, з блізкімі мне не трэба штосьці казаць. Дастаткова пэўным чынам дакрануцца...

Я жывая, мае нутро адчынілі і глядзяць, як б'ецца малінавае жывое ўспаленае... А я і не супраць - глядзіце. Бо ніхто нічога кепскага мне не зробіць, не вырве яго. Са мной побач толькі харошыя. Я рада і пасьміхаюся моўчкі, гледзячы ўніз.

Я пачала хадзіць на курс беларускага народнага строю пры СЭТе. Гэта іспыт - загадаць сабе такую працу. Я вытрымаю гэты марафон.

Паўліначка, ты нават і сама не ўяўляеш, як я рада, што з табой пазнаёмілась. Яшчэ адзін паветраны Ясенін у капілку маіх любімчыкаў-сяброў.


На працы я сяджу за сталом Караткевіча. Мне ад гэтага няёмка. Для тых, хто не ведае генія-Караткевіча: гэта тое самае, што сядзець за сталом... Пастэрнака, напрыклад...


Я бягу напрацу, і кожны раз памятаю пра тое што...


..."Подвиг народа..."


І заскокваю на борт прыЎкраснага гіпсцерскага карабля


Вітаюся з музычным цмокам з-пад якога выглядае спадар Караткевіч






Дачныя коткі і апошні кавалачак снегу ў гэтым годзе


Кожныя шоўчык і маршчынка зробленыя ўручную




Злосная сценка


Пасля прыпаркаванага ровара ў ГУМе, я падумала, што, сапраўды, варта ўжо катацца на працу.


U.P.D. Шатландскія прыгожыя ногі, а дзяўчына-то ў штанцах)))  ў мінскім мэтро


фраў Паў, блізкія, Дзякуй, Поток сознания, народны строй, Украіна, здымак месяца, Йа, кнігарня Ў, Будні, мае фотаздымкі, Менск

Previous post Next post
Up