19 лютага (заўтра ў сераду) ў кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу п'есы Оскара Ўальда "Саламея".
У прэзентацыі для стварэння ўайлдаўскага і каляўалдаўскага кантэксту возьмуць удзел перакладчыца п'есы на беларускую мову Кацярына Маціеўская, а таксама перакладчыкі Андрэй Хадановіч і Юля Цімафеева.
Пачатак 20-й. Уваход вольны
25 лютага ( серада) а 19-ай гадзіне ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" адбудзецца выступ беларуска-шведскага ансамблю Morph.
У сакавіку 2011 года быў зроблены першы крок для стварэння білатэральнага ансамблю Morph. Мэта гэтага праекта - сфарміраваць ансамбль з удзелам студэнтаў Мінскай музычнай акадэміі і студэнтаў з Мальме (Швецыя). Стварэнне ансамбля было ініцыявана шведскім кампазітарам, музыкантам і дацэнтам Германам Мюнтцынгам, які зараз і з’яўляецца мастацкім кіраўніком. Каардынатар праекта - Маргарэт Мюнцынг. Рэпертуар будзе складацца пераважна з акустычных сучасных імправізацый з уключэннем такіх незвычайных форм, як выкарыстанне жэстаў, графічных і пластычных сродкаў.