Apr 21, 2010 15:40
Вядома, што польскі пілот Гжэгаж Пятручук, які насуперак меркаванню прэзідэнта Леха Качыньскага пакіраваў быў самалёт не ў Тбілісі, а ў Баку, пазней меў розны клопат.
Так, 23 верасня 2008 дэпутат ад “Закону і справядлівасці” Пшэмыслаў Гасеўскі (Przemysław Gosiewski) падаў запыт № 2496 да міністра абароны, у якім пратэставаў супраць адзначэння капітана Пятручука сярэбраным крыжам заслугі. Пытаўся дэпутат між іншым вось пра што:
1. Ці пілот мае права адмовіцца ад выканання загаду галоўнакамандуючага Узброеных Сілаў Польскай Рэспублікі?
2. Ці адзначэнне пілота за de facto адмову ад выканання высокай дзяржаўнай адзнакай адпавядае абавязковым працэдурам?
3. Ці міністр, прымаючы рашэнне аб адзначэнні, хацеў паказаць, што і ў будучыні будзе ўзнагароджваць за выпадкі незахавання субардынацыі, труслівасці і адмоў ад выканання загадаў?
10 красавіка 2010 г. дэпутат Пшэмыслаў Гасеўскі загінуў у смаленскай авіякатастрофе. Ён быў уключаны ў спіс асоб. што мелі ляцець у Катынь, толькі ў пятніцу вечарам 9-га красавіка, калі стала вядома, што ў Катынь не паляціць Яраслаў Качыньскі.