Даруй.

Mar 17, 2012 23:31

Originally posted by valjaryna at МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...
прыгарадны цягнік
кірунак - у невядомасьць
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры

у вагонах так дзьме так дзьме
што здаецца туга скуголіць
і скразьняк такі
што зьдзімае
пасівелыя валасы

а навокал чыесьці рукі
цягнуць нас
за палітоны:
дзе былі вы
у той дзень?
ці былі вы?
ці не былі?
і гучаць паўсюль ў паўтоны
надарваныя галасы
і шырокі
зямлісты цень
апярэджвае нашу дарогу

я ж маўчу
сьцяўшы зубы
да рыпу
і выродлівая мярэжы
паўстаюць уваччу
ад крыку
што ўнутры
мне так рэжа так рэжа
нібы я заглынуў нажы
галасы ж не змаўкаюць:
скажы!!!

я выскокваю
бегам - па сьнезе
так халодна
так скразьнякова
што займае сілу і мову
я бягу
без абутку
чамусьці
я бягу
прыбягу калі?

як далёка мой дом як далёка
як ляцець да яго нялёгка
страшны сон мой
мой сон трывожны
Маці кажа: да Бога малі...
кожны тут апынуцца мог
кожны
адлятаючы
ад
зямлі

"Ну, пакуль.
Пераймацца ня трэба.
У мяне ўсё выдатна, мама.
Мама,
cына забрала неба.
І каты.
Ну, пакуль.

І яшчэ. Я забыў запытацца:
колькі дзён гэтым годам у лютым?
Не магу ніяк дачакацца,
калі ўсё ж цябе абдыму
я..."

16-17 сакавіка 2012

нянавісць, піздзец, шос, рб, пераможам, выбух, смерць

Previous post Next post
Up