Чарговая нямка: паста з мідыямі

May 27, 2012 22:13

У мяне як заўжды. Кажу, што буду рэгулярна выкладваць свае стравы, а атрымаліваецца, што рэгулярна - гэта раз на паўгады ) Але апошнія месяцы нават на гатаванне чагосьці цікавага часу рэдка хапала, пра выкладванне фотачак у сеціва гаворка не ішла. Але, у кожным разе, сёння я падзялюс чарговай нямкай, якую я прыгатавала ўпершыню і якая вельмі спадабалася мужу :) Між іншым, гэта яшчэ і зусім не дорага. 
Вітайце: паста з мідыямі.





Складнікі (на 2 порцыі, рэальна атрымліваецца больш):

мідыі (ачышчаныя, марожаныя) 250 г.
макароны 200 г.
таматны соус - 2 ст. л. (насамрэч трэба памідоры пару штук, але ў мяне не было)
вяршкі 100 мл (у нас прадаюцца толькі 10% тлустасці)
масла вяршковае ці алей
сок паловы лімона (не больш, бо будзе занадта кісла)
базілік свежы ці сушаны - трохі
соль, перац.

Працэс прыгатавання вельмі просты.
Мідыі можна не размарожваць, толькі прамыць. Абсмажыць на сметанковым масле ці алеі, дадаць сок лімона, патушыць. Дадаць таматны соус, ці пасту, ці памідоры (у першых двух выпадках давядзецца даліць вадзічкі); пасаліць, паперчыць, дадаць базілік, тушыць некалькі хвілін. Дадаць вяршкі, яшчэ трошкі патушыць - усё. У патэльню з мідыямі выкласці звараныя макароны, змяшаць. Выкласці на талеркі, пасыпаць цёртым сырам і пятрушкай.


 


 


 


Смачна есці! :)

нямка, сям'я

Previous post Next post
Up