Новае імя

Dec 29, 2011 00:42

Шаноўныя сябры. Надоечы я змяніла прозвішча з дзявочага на мужава. І да гэтага прымеркавала яшчэ адну падзею.
Я збіраюся змяніць сваё імя ў ЖЖ. Мой сённяшні юзэрнэйм мне даўно не тое што надакучыў - саромеюся я яго. Бо ўзяты быў у перыяд максімалізму, і хоць мае - меў тады - пэўныя падставы, цяпер мне з ім катэгарычна няўтульна. Да таго ж ён цяжка вымаўляецца, дакладней, многія не ведаюць, як ён вымаўляецца па-ангельску, і таму я не магу ім назвацца ці скарыстацца ў гутарцы так, каб не было незразумеласцяў. Я даўно ўжо хацела гэта зрабіць. І вось нарэшце дайшлі рукі і не шкада грошай. Таму заўтра гэта адбудзецца.
Мой новы нік таксама мае пэўныя падставы і, на маю думку, вельмі мне адпавядае. А для маіх ліцэйскіх сяброў ён будзе, між іншым, зусім не новым, прынамсі, многія з іх адпачатку ведалі мяне менавіта і толькі пад ім. І я яго люблю. 
Ну, якую-ніякую інтрыгу захаваю да заўтра :) 

эмоцыі, жж

Previous post Next post
Up