Салат з вяндлінай, грыбамі і свежым агурком

Dec 08, 2011 23:20

Учора мы прыгатавалі такі салат. Мяне трошкі дзівіла спачатку спалучэнне прадуктаў, але атрымалася ну вельмі смачна. Як любы складаны салат, яго можна і прыгатаваць ў звычайны дзень, і ў свята на стол паставіць, калі адпаведна ўпрыгожыць. Ён не тое каб цяжкі, але досыць наедны.

Для салата спатрэбіцца:
вяндліна - 300 гр
шампіньёны (свежыя) - 250-300 гр (можна і марожаныя, але тады трэба браць больш)
цыбуля - пару штук
агурок - адзін сярэдні
яйкі - 3 штукі
маянэз - на вока
соль, перац (і іншыя прыправы на смак)
алей (для смажання)

З такой колькасці прадуктаў атрымліваецца ніяк не менш за 700 грамаў салата, дакладна не вымярала.

Такім чынам. Вельмі выбачаюся за якасць фотак з мабільнага, свой здымач звезла дадому, таму пакуль што будзе так.Вельмі выбачаюся за якасць фотак з мабільнага, свой здымач звезла дадому, таму пакуль што будзе так.

Вось асноўныя інгрыдыенты (у пакеце грыбы):


Закідваем варыцца яйкі:


Тым часам чысцім і рэжам цыбульку (на чвэрткі і потым тоненька):


Мыем і рэжам грыбкі на тонкія лустачкі:


Тонкімі пасачкамі рэжам вяндліну:


Калі прайшло дастаткова часу (мінімум 10 хвілін ад закіпання, лепш трохі больш), дастаем яйкі і адразу пад халодную ваду іх, потым пачысцім.
Цяпер трэба пасмажыць цябулю з грыбамі. Калі вы нарэзалі цэлую місу шампіньёнаў, не палохайцеся, бо яны ў некалькі разоў памяншаюцца ў аб'ёме падчас смажання.
Пакуль яны там смажацца, даразаем тое, што засталося:





Закідваем усё ў дастаткова вялікую місу:


Перамешваем, солім, дадаем прыправы, запраўляем маянэзам, перамешваем. Гатова! Раскладваем па талерках. Вось што прыкладна атрымалася:

 
 
Гэтым салатам з хлебушкам мы выдатна павячэралі, яшчэ і на наступны дзень засталася. 
Паспрабуйце і вы :)
ЗЫ. У наступны раз распавяду пра згатаваную сёння бульбу з шампіньёнамі пад смятаннай заліўкай у гаршчочках.

нямка

Previous post Next post
Up