Назіранне - пачатак.

Oct 09, 2015 20:11

Сёння ўвечары акрэдытавалася на выбарчым участку, прасядзела пару гадзін да закрыцця ( Read more... )

шос, рб, Рагачоў, нда, мудакі, дэмакратыя, выбары

Leave a comment

markiz_de_kiss October 9 2015, 18:42:29 UTC
Паколькі "выбары" праводзяцца (і паспяхова фальсіфікуюцца) у асноўным у школах і іншых ДК, можна зрабіць выснову, што там працуе яшчэ той мярзотны народзец. Мо' яны сапраўды лічаць, што заробак ім плоцяць з асабістага фонда прэзідэнта і што за тыя дробныя падачкі трэба быць скатом.

Reply

znikla October 9 2015, 18:50:45 UTC
Ну, трэба ўсё ж улічваць, што з вялікага калектыву якой-небудзь школы ў камісіі працуе ўсяго некалькі чалавек, да таго ж не ўсе яны непасрэдна сутыкаюцца з фальсіфікацыямі... Але ў цэлым усё так, як вы сказалі.
Ну і так, менавіта так яны і лічаць - вунь, як па спасылцы: "Вам заробак плоціць дзяржава". А дзяржава для іх - гэта не народ, як павінна быць. Дзяржава - гэта ЁН.

Reply

markiz_de_kiss October 9 2015, 18:56:06 UTC
Скоцтва ў квадраце - атрымліваць заробак з падаткаў тых людзей, якіх яны абдурваюць на "выбарах". З іншага боку, глупства ў квадраце - ведаць, што цябе дураць, і ўсё адно цягнуцца ў тыя школы і ДК, каб цябе там абдурылі.

Reply

znikla October 9 2015, 19:01:22 UTC
У іх жа толькі зайчаткі розуму і ніякіх эканамічных ведаў. Яны абсалютна не асэнсоўваюць, што заробак іх складаецца з падаткаў людзей.
А наконт другога - людзі да ўпору не вераць, што нешта не так, і ідуць на выбары, як на свята. Я вось сёння прыйшла і расказала бацькам мужа, што выбарцаў на участку прагаласавала 84 чалавекі, па даных назіральнікаў, а ў пратаколе запісалі 153!!! Дык нават гэта для іх не стала доказам фальсіфікацый. То бок я носам ткнула - яны ўсё адно не паверылі. Што тут скажаш...

Reply

rogax October 9 2015, 19:19:38 UTC
Вельмі сумна, што Вы звольніліся са школы. Што да выбараў, фальсіфікацыя, не фальсівікацыя, але пакуль большасць за яго. Прынамсі ў глыбінках, дакладней у Рагачове і раёне. Гэта факт на 100%

Reply

znikla October 9 2015, 19:23:19 UTC
А мне наадварот радасна ) Ды і не такі я добры настаўнік, відаць, бо за 2 гады вынікаў ад сваіх вучняў не дабілася і плёну працы не ўбачыла.

Большасць мо і за яго, але дакладна не 80%, максімум - 50%, нават у нас. Як размаўляю і размаўляла з людзьмі - вельмі многія супраць, прычым звычайныя рабацягі. Цяпер ад вельмі многіх чую, што хочуць галасаваць за Караткевіч. Але толку..,

Reply


Leave a comment

Up