Назіранне - пачатак.

Oct 09, 2015 20:11

Сёння ўвечары акрэдытавалася на выбарчым участку, прасядзела пару гадзін да закрыцця.

Толькі прыйшла дадому - мужу звоніць яго сябар, сын кіраўніка мясцовага аддзела адукацыі. Яму пазваніў бацька і сказаў, што яму (бацьку) толькі што званілі наконт мяне: маўляў, вось, настаўніца прыйшла на ўчастак назіральнікам, сама сабрала подпісы і цяпер сядзіць тут назірае, ніпарадак, прыміце меры. Дык ён сыну сказаў мне перадаць, што я пад каўпаком.

Але яны-та не ведалі, што я ўжо звольнілася і больш не настаўніца! FUCK THE SYSTEM

Можна здагадацца, што калі б я працавала цяпер у школе, то ўжо мела б праблемы.

UPD. І вось імгненнае пацверджанне. "У Барысаве сёння звольнілі назіральніцу Таццяну Шаўчэнкаву: “Вы працуеце ў дзяржустанове, заробак вам плоціць дзяржава. І куды вы палезлі?”" http://pvby.org/147-u-barysave-sennya-zvolnl-nazralncu-taccyanu-shachenkavu-vy-pracuece-dzyarzhustanove-zarobak-vam-plocc-dzyarzhava-kudy-vy-palezl.html


шос, рб, Рагачоў, нда, мудакі, дэмакратыя, выбары

Previous post Next post
Up