Еўрабачанне-2015, 1 паўфінал

May 20, 2015 02:16

Ой, як гэта я яшчэ не напісала ў жэжэшку пра сённяшні паўфінал Еўрабачання? Я ж вялікі аматар гэтага дзейства, калі хто забыў. Настолькі вялікі, што сёння адгадала ўсю дзясятку тых, хто пройдзе ў фінал! :))
Дык вось. Паўфінал так сабе, Бо палова песень былі на аднолькавым узроўні, было некалькі яўных аўтсайдараў, а так каб нехта вось ну на дзве галавы вышэй за ўсіх - не было. Тым не менш некалькі песенек мне спадабаліся. Гэта Эстонія, Бельгія, Вугоршчына, Сербія.
І Расія... Паліна Гагарына вельмі моцная і таленавітая спявачка, яна сама па сабе вартая не толькі фінала, але і аднаго з першых месцаў, і нумар класны... Але ў мяне страшны кагнітыўны дысананс ад таго, што Расія спявае пра "мір во всём міре". Гэта проста жахліва, немагчыма гэта прыняць.
Ну ды фіг з імі, маскалямі.
Пра нашых дзіўных Юзары і Маймуну магу сказаць, што гэта быў зусім непрахадны нумар. Я ад самага пачатку нічога цікавага ў іх песні і канцэпцыі не бачыла, і да сённяшняга дня яны мяне не пераканалі. Хаця я сумленна спрабавала пераканацца, праўда. Бо ўсё ж хочацца шчыра заўзець за сваіх. Але не давялося. Яны не чапляюць, песня ніякая, і выступілі горш, чым маглі б. Хаця, праўду кажучы, бачыла ў твітары шмат водгукаў усякіх замежнікаў са шчырым шкадаваннем, што Беларусь не прайшла ў фінал. Ну, кожнаму сваё.

А яшчэ бачу такую тэндэнцыю. Відаць, значнай частцы аўдыторыі Еўрабачання надакучылі суперпесні, супершоў і фрыкі. Другі год на конкурсе ў трэндзе простыя, меладычныя, не перагружаныя вакалам напаўакустычныя песні з гітаркай, на трох-чатырох акордах. Яны ў чымсьці нават неарыгінальныя, другасныя, звыклыя, і таму так прыемна западаюць у душу. Проста і густоўна. І не надакучвае! Летась гэта былі Нідэрланды, сёлета падобная нават па канцэпцыі песня ў Эстоніі.
І я больш чым упэўненая, што менавіта нешта падобнае і нам варта адпраўляць у наступным годзе. Думаю, што той жа Шырын запраста б напісаў такую добрую песню, а мо і ў загашніках нешта ўжо мае. Але каб паслаць такую "просценькую" песню, трэба мець смеласць, якой няма ў нашых Ціхановічаў і іншых, хто там "журыць" на нацыянальным адборы. Ім бы памашчней, пабагачэ, пакручэ...

Вось песня эстонскага дуэта.

image Click to view


Эстонцы файныя, але ім вельмі далёка да маіх фаварытаў мінулага года і ўсіх гадоў Еўрабачання. Гэта найлепшае, што было на гэтым конкурсе, колькі я яго гляджу. І гэты гурт стала прапісаўся ў маім тэлефонным плэйлісце, увайшоў у кола самых любімых. Бо яны настолькі цудоўныя!!! ^_^

Кали яшчэ не знаёмыя, знаёмцеся: The Common Linnets, галандскі (цяпер ужо галандска-амерыканскі) кантры-блюграс-гурт.

image Click to view


І вось вам яшчэ іх:

image Click to view

рб, еўрабачанне, любоў

Previous post Next post
Up