cytaten

May 19, 2009 17:07

У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача - замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму.

… студэнта, чые заявы разглядаліся прафком (кім-кім? прафком, няўжо ня ясна? прафок іх разглядае! Тое, што ў слове зашыфраваны прафсаюзны кАмітэт, выклікала шчырае зьдзіўленьне: тады мусіць быць прафкАм! - вазглагалалі мне уста младзенца).
… прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцкі МТС (натуральна, мужчынскага роду, бо МТС - мабільны апэратар, што ведае нават вожык!).
Пра РБУ я быў спытаны, ці гэта Рэспубліканскі беларускі ўнівэрсытэт, ці які іншы.
Саўнаркому пашанцавала больш. Ён засядаў, не саўнарком засядалі (хоць маглі, ну як вечарком).
У перадапошнім сказе таксама напісалася правільна: …спяваЎ камроты Весялоў. Я пахваліў дачку. І тут яна мяне папытала: а ці прыметнік гэтае камроты? (пэўна, як пузаты, валасаты, вялікароты…) Я падумаў: добра яшчэ, што лёгіка моўнага дасьледаваньня не падвяла малую да яшчэ больш гарманічнага варыянту: сьпявалі хто? Нашыя камроты! Камроты адкуль? Ды зь Весялоў!

viacorka @ by_mova

бел.мова, cytaten

Previous post Next post
Up