May 18, 2009 11:52
ёсьць у нас калега, Каця, што ўжо другі праект працуе зы мной разам • падсадзіў яе на колы - дапамог выбраць ровар (яна ўжо купіла і каталася) • калі дамаўляліся калі пойдзем выбіраць, зазірнуў у яе прафайл - яна нарадзілася 21га і на працу ўладкавалася 21га - як і я (хоць у іншыя месяцы) •
сёньня з раньня на сьветлафоры нам бібікнуў нейкі мужык - ну як гэта, зялёнае загарэлася, а мы яшчэ толькі зьбіраемся пачынаць ехаць • Каця весела памахала ручкай у адказ, а я прабурчаў: "раней трэба было думаць, і ў прыбіральню схадзіць перад тым як за стырно садзіцца • ня можа стрываць, відзіцялі! • альбо вазі з сабой бутэлечку з шырокім горлышкам, бо ў вузкае напэўна не пралезе, судзячы па тэмпераменту бібіканьня"
а на працы нам сёньня прынесьлі новую пляшку кавы - з вузенькім горлышкам - дык лыжка не пралазіць туды!
21,
супадзењ