Crivia Aeterna V: уражанні

Sep 26, 2010 15:17

Нарэшце адбылася доўгачаканая падзея! Было б вельмі крыўдна, калі бы не патрапіў. Як заўжды ў самы непатрэбны момант я захварэў. Увечары дня перад фэстам я зусім злёг. Аднак днём 25 прыйшоў у больш-менш нармальную форму. Фэст надаў вялікую бадзёрасць. А цяпер агулам сябе няблага адчуваю вось што фэст жыватварашчый дзелает))).

Усё вельмі спадабалася. Сапраўднае свята музыкі! Таксама добра, што хапала вольнага месца ў клубе. А то не люблю, калі ў адным месцы і танцпол, і бар, і столікі. Нічога не замінала атрымліваць задавальненне ад выступаў. З негатыўнага: час ад часу гук выдаваў непрыемнасці - то на роўным месцы пачынала фаніць, то мешаніна гукавая атрымлівалася, але на хэдлайнерах ужо было ўсё выпраўлена.

Кароткі агляд выступаў:

Sevast - класна! Шкада толькі што малавата. Яшчэ б паболей інструментаў для паўнаты гуку.

Svalbard - прыемна быў уражаны. Раней чуў песен пяць і неяк так не пакаціла. Але новы матэрыял спадабаўся. Жыўцом добра гучыць.

Pragnavit - Агонь! Новыя творы цалкам апраўдалі мае чаканні. Цяпер чакаю дыск)

Testamentum Terrae - таксама чакаю альбом. І не зусім разумею тых, хто параўноўвае гурт з Ольсамі. Розніца ёсць. І думаю, на новым альбоме яна будзе яшчэ больш выразная.

ESSA - кананічна. А тры дуды - гучыць моцна!

Мajdanek Waltz - спадабалася. Стыльны гурт. Нічога лішняга.

Donis - вельмі прыгожая і прафесійная музыка. Але, па-шчырасці, чакаў ад выступу большага. Падалося, што музыкі былі неяк стрыманы і напружаны.

У выніку: шкада, што такія музычныя святы рэдкасць. Хто не патрапіў - шмат згубіў. Вялікі дзякуй арганізатарам!!!

канцэрт

Previous post Next post
Up