Помнік Вітаўту ў Пелясе

Sep 26, 2010 18:50

23 верасня побач з касцёлам у в. Пеляса Воранаўскага раёна адбылося адкрыццё помніка вялікаму князю Вітаўту. Амаль пяцімятровы помнік выраблены з дубу літоўскім майстрам Альгімантасам Сакалаўскасам. Вітаўт у каралеўскай кароне, трымае ў левай руцэ скіпетр, а правую паклаўшы на меч. Цудоўны падарунак на Дзень Балцкага Адзінства;))) св. Лінуса.

Помнік перад адкрыццём. Як я разумею, ён будзе стаяць у каплічке. Вельмі сімвалічна і характэрна для народнага вобраза Вітаўта. Цікавае таксама і каванае навершша-вершнік стрэшкі будучай каплічкі.



Крыніца: www.urm.lt/index.php

Літва, гісторыя

Previous post Next post
Up