Учора ўвечары прыехаў з Гальшан. Быў шыкоўны тыдзень. І як заўжды пасля нават і не хочацца нічога пісаць. А што пісаць? Пасля цяжка. Трэба было там быць, усё бачыць, дыхаць тым паветрам, адчуваць зямлю...Раскопкі атрымаліся шыкоўнымі. Знаходак шмат. Магчыма, знайшлі сядзібны ахвярнік.
І самае галоўнае, што атрымалася адпачыць душой. Выкінуць усё дрэннае з галавы і супакоіцца. Я шчаслівы. Менавіта так. Дзякуй, Ніна!
Погляд на Гальшанскае гарадзішча на заходзе Сонца