Учора быў на прэзентацыі "Кнігі Вялікага княства Літоўскага" у Купалаўскім тэатры. Не буду каментаваць некаторыя негатыўныя моманты, бо яны не істотныя. А схадзіць туды варта было ўжо толькі дзеля прафесара Анджэя Струмілы. Углядзіцеся ў яго твар, і спадзяюся, што ўсё зразумееце...
"Гэтая кніга - выплата пазыкі маёй гістарычнай Радзіме..."
photo.bymedia.net/ А сёння быў на круглым стале ў літоўскай амбасадзе, дзе абмяркоўваліся перспектывы супольнага (Літва, Беларусь, Польшча) вывучэння спадчыны ВКЛ. Прыдбаў беларуска-літоўскі размоўнік А. Мікуса. А прафесар з Каўнуса з цікавасцю ўзяў сябе "літоўскі" нумар "DRUVIS" і не адзін ён).