Загадкі могілак в. Юзэфава

Jul 24, 2016 23:16

Часам на сучасных могілках бачыш нешта, што яшчэ больш загадкавае, чым старажытныя пахаванні. Могілкі каля в. Юзэфава Барысаўскага р-на зусім "маладыя": не бачыў помнікаў старэйшых за 1980-я гады. Цікава тое, што могілкі не пазначаны на мапе, але разшмяшчаюцца ўздоўж дарогі.

Здавалася, што там можа быць такога незвычайнага, але. Вось першая загадка: слупавая надмагільная канструкцыя, нібыта з часоў сярэднявечча. Упершыню падобнае бачу. Што гэта і навошта? Пахаванне наверсе пагорка, апошняе ў шэрагу, далей - лес. Канструкцыя дакладна за агароджай, але максімальна блізка. Сіметрычная, амаль аднолькавы памер і вышыня, моцна выглядае. То бок рабілася на працяглы тэрмін.


Стол - дарожны знак


Нібыта брама...


Стол-знак ужо бачылі. Калі прасачыць за накірункам стрэлкі, то за агароджай можна пабачыць вось такую каменную канструкцыю. Таксама ж хтосьці зрабіў. Тое ж пытанне. Што гэта і навошта?


Побач штучная кветка ляжала


І другая загадка. На тых жа могілках ёсць цэлы сектар аднатыпных дзіцячых пахаванняў. Пераважная большасць датуецца да 1996 г. Зусім малыя былі: ад некалькіх месяцаў да некалькіх год. Сумнае месца. І колькасць пахаванняў у адносна невялікі перыяд непрыемна ўражвае. Страшна. Што там было? Бальніца, дзіцячы дом? Ніколі пра такое там не чуў.

Адзін край дзіцячых могілак. Не даглядаюць, крыжыкі спарахнелі, як і многія шыльды.




Ёсць і этнаграфічная асаблівасць. Магілкі пазначаны маленькімі простымі камянямі, а не толькі крыжыкамі. Падобнае можна бачыць на дарослых пахаваннях Барысаўшчыны, толькі там камяні больш вялікія.


Барысаўшчына, могілкі

Previous post Next post
Up