У літаратуры сцвярджаецца, што ў Беларусі адзіныя выявы рога-рытона можна пабачыць на камянях каля в. Сцеберакі Вілейскага р-на. Магчыма, ёсць яшчэ адна выява рога-рытона.
У крыпце Свята-Васкрасенскай царквы ў Віцебску ёсць музейная царкоўная экспазіцыя, дзе можна заўважыць некалькі каменных крыжоў. На адным крыжы можна пабачыць высечаны крыжык, пад якім высечана фігура, якая па сваёй форме вельмі нагадвае рог-рытон. Справа ад яго бачны літары "ХС" (Хрыстос), калі правільна пабачыў.
Яскасць здымка не самая лепшая, але бачна. Трэба будзе неяк даведацца, адкуль быў прывезены крыж.