За кожным помнікам заўжды хаваецца свая гісторыя. Праўда, не заўсёды мы можам пра яе даведацца.
На могілках знакамітай в. Студзёнка Барысаўскага р-на (там была напалеонаўская пераправа) пабачыў вось такі помнік вайскоўцу.
"Алексей Дмитриевич Адамейко (5.03.1905-6.03.1979)"... Прайшоў усю вайну, сярод узнагародаў - тры ордэны Айчыннай вайны І ступені, ордэн баявога Чырвонага Сцяга. Пра яго лёс, у адрозненні ад тысячаў іншых, добра
вядома.
За пахаваннем, бачна, даглядаюць, але партрэт ледзь трымаецца.