"Любча - дзярэўня. І там была святая крыніца і туды ездзілі маліцца, туды, у Любчу. На Івана Купала туда ездзілі маліцца". (зап. у в. Малое Стахава Барысаўскага р-на)
Узімку нарэшце дабраўся да святой крыніцы ў в. Любча Барысаўскага р-на, вядомая тым, што на Іванаў дзень ладзіўся вялікі фэст, на які прыходзілі жыхары шматлікіх навакольных вёсак. Сучасны стан крыніцы далёкі ад былой велічы. Відавочны заняпад традыцыі ўшанавання, хоць людзі да яе яшчэ ходзяць.
Побач з крыніцай на пагорку стаіць адноўленая царква ў гонар св. Іаана.
Святая крыніца знаходзіцца ў нізіне, якая з'яўляецца перасохлым вадаёмам, ад якога засталіся невялікія лужыны. Ямкі, якія пакінулі "чорныя капальнікі" у пошуках манет, таксама запоўненыя вадой.
Брамка да крыніцы
Зруб крыніцы. Вада выглядала кепска.
Цікава, што за суседняй вёскай ёсць яшчэ адна святая крыніца, пра якую ведаю даўно і быў там, а на супрацьлеглым беразе ракі Гайна ёсць вёска, побач з якой таксама святая крыніца, каля якой быў яшчэ і камень-следавік. Трэба яшчэ і гэтую крыніцу адшукаць.
Прачыталі