Дзяды. Курганы

Oct 25, 2015 22:18

Адбылася традыцыйная талака на барысаўскіх курганах напярэдадні Дзядоў. Як заўжды, пачысцілі ад смецця, запалілі вогнішча на самым вялізным кургане, ушанавалі продкаў.



Сонца сядае


На высокім пагорку, дзе курганы, растуць вельмі старыя хвоі. Шмат хвояў растуць нахіленымі, як на Балтыцы. Відаць, ад Бярэзіны на пагорак таксама моцна дзьме вецер.






Неяк ужо адзначаў, што колькасць смецця змяншаецца, але ўжо не ў першы раз назіраюцца свежыя ямы на курганах. Ёсць толькі адно тлумачэнне - шукаюць "скарбы". Ямы закопваем, але з'яўляюцца новыя. Папярэджваю капацеляў, што калі спаймаем - добра не будзе.

Вось такі "ўлоў".


Прачыталі

народны каляндар, курганы, паганства, свята, Барысаў, ДЗЯДЫ, традыцыя

Previous post Next post
Up