Допіс з шэрагу "разбурэння міфаў". У чарговы раз сустрэў згадкі пра камень з адтулінамі недалёка ад гарадзішча ў Гальшанах з характарыстыкамі "месца сілы", "капішча" і т.п. Таму трэба даць каментар па гэтай тэме.
Аглядаў я калісьці той камень. Камень цікавы, мае адтуліны, якія размяшчаюцца ў адзін шэраг. Відавочна, што частка валуна калісьці была адбіта. Ніякіх апавяданняў пра камень не зафіксавана. Лес вакол адносна малады, з пасадкі.
Характар адтулін сведчыць пра тое, што яны прызначаны для таго, каб камень раскалоць. Была такая будаўнічая тэхналогія: рабіліся адтуліны ў адну лінію, па якой пасля расколвалі камень. Ды нават цяпер такое ж робяць. Так што гэта не культавы камень, не "месца сілы", а прамысловыя сляды. Магчыма, што адтуліны адносяцца да часоў будаўніцтва Гальшанскага замка, калі патрабавалася шмат камянёў для будаўніцтва. Таксама трэба адзначыць, што побач знаходзяцца іншыя разбітыя камяні.
Паказваў гэты камень прафесару, геолагу, В.Вінакураву, які падтрымаў "будаўнічую" версію.
З гэтага боку добра бачна, як адкалолі частку валуна.
А тут добра бачна, як лінія сколу ідзе па адтулінах
Адтуліны
Прачыталі