У папярэднім допісе пра
абярэгі з выявай галавы быка я адзначаў, што вядома толькі адна форма для адліўкі абярэгаў, якая паходзіць з гарадзішча Даўгмале ў Латвіі. Не так даўно даведаўся, што была знойдзена другая форма ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці! Цудоўная навіна! Цяпер упэўнена можна казаць, што адзін з цэнтраў вытворчасці знаходзіўся на землях Беларусі, а таму ёсць вялікая верагоднасць, што сюжэт абярэга звязаны менавіта з тутэйшай міфалогіяй.
А вось прыблізная рэканструкцыя таго, як выглядаюць абярэгі з дадзенай формы. Цікава, што даследчык В. Коршун адзначае, што сярод вядомых знойдзеных абярэгаў не знайшоў тых, якія б ёй адпавядалі.
Выявы з
форума.