Партакар і Дзед

Mar 20, 2014 11:50

Вось знайшлася пэўная індаеўрапейская аналогія валуну Дзеду з Менскага капішча. У Арменіі ёсць рытуальныя камяні пад назвай "Партакар", галоўная функцыя якіх была дапамога жанчынам у справе нараджэння дзетак. Калі жанчына жадала зацяжарыць, яна клалася жыватом на камень, прыціскалася і церлася аб яго. Падобная функцыя была і ў нашага Дзеда. Таксама партакары, як і Дзед, маюць сферычную ці выцягнутую форму (фалічны сімвал).

Адзін з армянскіх партакараў

паганства, камяні

Previous post Next post
Up